Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТЕРЫБСЕРГЕЙ БЕЛЯКОВИЧ

Белякович Сергей  Валерьевич  Белякович Сергей Валерьевич 
    «Пачынаю - з драматурга!»


У Драматычным тэатры Беларускай арміі выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Сяргей Беляковіч служыць усяго два гады. За гэты час ён паспёў стварыць адметныя характары ў такіх спектаклях, як «Рамэа і Джульета», «Ты памятаеш, Алёша...». Але знакавай стала для яго трэцяя роля: пранізлівы ў сваёй наіўнасці і душэўнай чысціні Адуванчык са знакамітых «Радавых» Аляксея Дударава прынёс маладому акцёру «Крыштальную кветку».

- Я ўражаны адзнакай Саюза тэатральных дзеячаў і крыху разгублены. Ніколі не думаў, што такая сур’ёзная прэмія апынецца ў маіх руках: я ўсяго толькі дакладна перадаў на сцэне нюансы душэўнага стану майго героя, аб якіх мне падрабязна распавёў Аляксей Дудараў.
Зрэшты, я ўпэўнены, што акцёрам, і асабліва - тэатральнай моладзі, трэба цесна супрацоўнічаць з драматургамі. Хто ж яшчэ так тонка разумее псіхалогію паводзін персанажа, дакладна патлумачыць матывацыю яго ўчынкаў, як не аўтар?! Тады і сцэнічны характар атрымліваецца больш аб’ёмны, выразны. Між іншым, такі спосаб працы над роляй я перанёс і на кінапляцоўку: калі прыехаў на здымкі «Крапавага берэта», то найперш пайшоў да сцэнарыста.
Рады, што выбар СТД спыніўся менавіта на ваенным персанажы. Новае пакаленне мала чытае кніг аб тых страшных, апаленых вайной гадах, ды і ўвогуле да ўсяго адносіцца легкадумна. Хочацца верыць, мой Адуванчык зможа данесці да юнакоў і дзяўчат значэнні паняццяў гонару, годнасці, адказнасці, а таксама - шчырай павагі да дзядоў і прадзедаў, якія цаной свайго жыцця падарылі нам мірнае неба.
«Крыштальная кветка» стала для мяне пацвярджэннем таго, што я выбраў правільны накірунак у жыцці.
Вельмі прыемна, калі твае творчыя пошукі заўважаны, асабліва ў самым пачатку шляху. Спадзяюся, прыз стане стартавай кропкай для далейшых дасягненняў у прафесіі...

«Культура», № 13 (881) от 28 марта 2009 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.