Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫБТАТЬЯНА БОВКАЛОВА

Бовкалова Татьяна Леонидовна
На здымку: Таццяна Баўкалава
ў ролі Люські ў спектаклі «Бег».
Фота Віктара Зайкоўскага.
 Бовкалова Татьяна Леонидовна 
    «Тэрмінова патрабуецца»...
    Жана Д’Арк

     Таццяна Команава

3 снежня свой 50-гадовы юбілей адзначыла Таццяна Баўкалава - адна з вядучых актрыс Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага. Выпускніца Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, яна ўсё сваё жыццё прысвяціла сцэне Рускага тэатра, у якім працуе з 1980 года. Яшчэ ў сваіх дыпломных работах, сярод якіх асабліва выдзялялася роля Жаны ў «Жаўранку» Ж.Ануя, Таццяна Баўкалава раскрыла дзівосны лірыкадраматычны талент, якім яна не перастае радаваць гледачоў і сёння.

Сярод работ, якія сталі знакавымі для яе акцёрскага «партрэта», можна назваць Афелію ў «Трагічнай аповесці пра Гамлета, прынца Дацкага» В.Шэкспіра, Аню ў «Вішнёвым садзе» А.Чэхава, Наташу ў «На дне» і Верачку ў «Букееве і кампаніі» М.Горкага з роляў класічнага рэпертуару, Тэрэзу ў «Дзікунцы» Ж.Ануя, Вагці ў «Прасцячках з нечаканых астравоў» Б.Шоу, Клеапатру Максімаўну ў «Тэрмінова патрабуецца... самазабойца» М.Эрдмана, Зойку ў «Гняздзе глушца» В.Розава, Насцю ў «Улюбёнцах лёсу» і Люсю ў «Сняданку на траве» А.Паповай, Еву ў «Сунічнай паляне» І.Бергмана. У кіно гэта работы ў стужках «Забіць ліцэдзея», «Бальная сукенка», «Дунечка» і шэраг іншых. Гераіні, створаныя Таццянай Баўкалавай, заўсёды пазначаны надзвычайнай, прамяністай жаноцкасцю, і пры гэтым амаль заўсёды маюць моцны ўнутраны стрыжань, які робіць іх глыбокімі і па-сапраўднаму цікавымі гледачу, блізкімі, пазнавальнымі на ўзроўні роднаснасці душ. Пры гэтым актрыса цалкам пазбаўляе сваіх персанажаў сентыментальнага «налёту», ставячы на першае месца арганічнае пульсаванне кожнай хвіліны іх сцэнічнага жыцця. Свой дзень нараджэння актрыса сустрэла па-тэатральнаму - у ролі Люські ў спектаклі «Бег» М.Булгакава, якую можна было б назваць жаночай «супрацьвагай» усёй той моцна выбудаванай «мужчынскай філасофіі», якая на працягу спектакля дэманструе нам свой трагічны крах. Яна спалучае ў сабе і «баявую сяброўку», і прагматычна настроеную жанчыну, але, разам з тым, у глыбіні душы яна проста не здатная ператварыцца ў «мужападобную істоту» і ўсё роўна верыць у тое, што мужчына - вобраз рамантычны, ды толькі ўзнёслы строй думак, учынкаў здольны абудзіць і ў ёй Жанчыну з вялікай літары.

«Культура», № 50 (918) от 12 декабря 2009 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.