Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫДЕЛЕНА ДУБРОВСКАЯ

Дубровская Елена Владимировна  Дубровская Елена Владимировна 
    Сто разоў узважыўшы...
     Вольга Куртаніч

У адным з нумароў «ЛіМа» на фотаздымку са спектакля «Сунічная паляна» пабачыла знаёмы твар: да Народнага артыста СССР Расціслава Янкоўскага прытуліліся прыгожыя дзяўчаты, адна з якіх - маладая актрыса Алена Дуброўская. Ведаю, што яшчэ калі яна вучылася ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, ёй прадказвалі вялікую будучыню. Канечне, наконт будучыні разважаць рана, аднак мара дзяўчыны стадь актрысай Надыянальнага тэатра імя М. Горкага - збылася.

Алена скончыла навучанне і ўлетку 2004 г. разам з некаторымі аднакурснікамі трапіла туды на працу. Вядома ж, не без дай прычыны...
- Насамрэч, я марыла стаць настаўніцай, як мама. А ў дзесятым класе ў нас з'явіўся ўрок «Майстэрства акцёра і сцэнічная мова», які вялі педагогі са сталічнага тэатра Музкамедыі. У тыя гады я сур'ёзна займалася вакалам; а тут раптам прыйшло разуменне, што хачу быць актрысай. Шчыра скажу: ужо і сцэнічны вопыт мела немалы, бо іграла на сцэне Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі з дзесяці гадоў! Некаторыя з пастановак, у якіх давялося ўдзельнічаць яшчэ дзяўчынкай, ідуць дагэтуль. Вельмі прыемна бачыць на афішах знаёмыя назвы.

- Значыць, ніякіх праблем з паступленнем у Акадэмію мастацтваў не ўзнікла?
- Не, адразу ж паступіць не ўдалося, бо ўсе пачалі казаць: маленькая надта, ростам не выйшла... Не прынялі. Затое на наступны год паступіла на курс да заслужанага артыдта Рэспублікі Беларусь прафесара Уладзіміра Мішчанчука. Пашэнціла ў тым сэнсе, што ў яго ёсць асабістае бачанне кожнага з нас; ён нібыта адразу ж разумее, якія рысы таленту варта вылучыць і над чым працаваць.
- Даволі часта ў акцёраў пытаюцца: якія б ролі вы хацелі сыграць? А ваша п’еса ўжо напісана?
- Канечне, класічны рэпертуар - гэта школа для кожнага акцёра. А мне вельмі падабаецца сучасная драматургія. I падаецца, што сучасная айчынная драматургія яшчэ не адкрыта ні шырокай публікай, ні тым больш акцёрамі... Магчыма, я была адной з нямногіх на сваім курсе, хто чытаў беларускія вершы на ўроках сцэнічнай мовы. Ну, а наконт «маёй п'есы», магу дадаць, што яна... яшчэ не напісаная.
- Ведаю, што вы разам з аднакурснікамі яшчэ падчас вучобы трапілі ў сталічны тэатр імя Горкага, дзе бралі ўдзел у спектаклях. Да прыкладу, у цудоўнай пастаноўцы «Сон на кургане» паводле твораў Янкі Купалы. Гэта, між іншым, і ёсць тая прычына, з-за якой вы - маладзенькая, таленавітая, імпэтная, - засталіся ў акадэмічным тэатры. Вас заўважылі... Аднак жа, наколькі мне вядома, выкладчыкі не надта ахвотна дазваляюць сваім студэнтам удзельнічаць у тэатральных пастаноўках, у кіно і да т.п. Маўляў, атрымай спачатку дыплом, адвучыся - тады і паказвай, на што ты здольны.
- Сапраўды, была такая традыцыя, аднак, на шчасце, сёння гэта неістотна. Студэнтаў усё часцей і часцей задзейнічваюць у пастаноўках. Так было і ў нашым выпадку: з дапамогай і пры ўдзеле нашага курса (19 чалавек) была арганізаваная маладзёжная студыя пры Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя М.Горкага. Мы былі занятыя не толькі ў згаданым вамі спектаклі «Сон на кургане», ды ў дзіцячым «Джэльсаміна ў краіне лгуноў», але практычна ва ўсіх пастаноўках. Тое сталася цудоўнай школай для нас, маладых. Да таго ж многія адзначалі, што студэнты ў адрозненне ад многіх «дарослых» акцёраў энергетычна больш моцныя, яны «выкладаліся» цалкам. Прыемна было чуць такія кампліменты. Я сама спадзяюся не страціць гэтую энергію з гадамі.
- Тады адкажыцё, чаму з часам некаторыя акцёры «расхалоджваюцца», іграюць не напоўніцу? Ад чаго гэта залежыць?
- Думаю... аплата працы не адэкватная затрачанай энергіі. Зірніце самі: зараз з'явілася шмат антрэпрыз, дзе дастаткова двух-трох акцёраў. Ад гэтага, на маю думку, страчваецца еднасць у трупах, кожны імкнецца зарабіць грошы ўсялякім чынам. Праўда, у першую чаргу тое характэрна для акцёраў расійскіх тэатраў, яны зрабіліся частымі гасцямі на сталічных і нашых перыферыйных пляцоўках.
А яшчэ, думаю, што кожны, хто паступае на наша аддзяленне, павінен адразу ж усвядоміць, якія яго цяжкасці чакаюць у прафесіі. Разам з тым, кожны марыць адразу трапіць у рукі выдатнага рэжысёра, а таму, каб так і адбылося, трэба ўмець рабіць усё, нават неверагодныя, непамысныя трукі. Тэатральнае мастацтва ідзе наперад сямімільнымі крокамі; модным у апошнія гады зрабіўся жанр мюзікла, дзе трэба і спяваць, і добра рухацца, мець адмысловую пластыку. Не адкрыю таямніцы, калі скажу, што і ў драматычных тэатрах шмат музычных і танцавальных нумароў у пастаноўках. I таму пажадаю тым, хто толькі яшчэ марыць стаць акцёрам: узважыць сто разоў і сто разоў падумаць...

«ЛіМ»
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.