Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫКЮЛИЯ КАДУШКЕВИЧ

Кадушкевич Юлия Романовна  Кадушкевич Юлия Романовна 
    Джульета, што не марыць пра «Оскара»
     Дар'я Амяльковіч

Даведка

Юля Кадушкевіч нарадзілася ў Віцебску у 1985 годзе. У 2006 скончыла Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў, факультэт «акцёр тэатра і кіно» (майстэрня Фамы Варанецкага). За час вучобы знялася ў кінакарцінах «Пайсці і не вярнуцца» Яўгена Сяцько, «Колер Кахання» Аляксандра Канановіча, серыяле «Чалавек вайны» Аляксандра Мурадава, стужцы «Я памятаю...» Сяргея Сычова, удзельнічала ў шматлікіх студэнцкіх спектаклях. За ролю ў фільме «Я памятаю...» была ўзнагароджана залатой статуэткай «лепшая актрыса» на фестывалі «Залаты Віцязь-2006», на ХІ Міжнародным кінафестывалі ў Бярдзянску атрымала дыплом журы «Надзея «Брыганціны». Сёння здымаецца ў фільме Міхаіла Баршчэўскага «Цяжкі пясок» (Украіна) паводле твора Аляксея Рыбакова. Першага лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Максіма Горкага адбудзецца прэм'ера з удзелам актрысы - «Утаймаванне свавольніцы» паводле п'есы Уільяма Шэкспіра. Рэжысёр - Валянціна Еранькова.


Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага Юлія Кадушкевіч cваім любімым месцам назвала тэатральную сцэну. «Пасля дому, канешне», - адзначыла яна. Самая вытанчаная і самая маладая тытулаваная актрыса Беларусі прызналася: «сцэна - гэта свет, які напаўняе акцёра жыццём». На жаль, прайсці да аб'екта пакланення ўсіх служыцеляў Тэрпсіхоры нам не ўдалося, і Юля запрасіла ў грымёрку - «месца, гэтаксама поўнае невыразнай чароўнасці». «Тут акцёры вядуць доўгія размовы, думаюць аб ролі, накладваюць грым, ствараюць свой маленечкі свет, - расказвала яна, - тут можна знайсці і рэчы, якія акцёры зрабілі сваімі рукамі, паглядзець на столік, і зразумець што за чалавек тут працуе». Што тычыцца Юлінага стала, - на ім ганарліва сядзелі мяккія лялькі - «пазаштатныя акцёры», якія таксама раздумвалі над тым як ім лепей сыграць сваю ролю. Актрыса ў «сваім маленечкім свеце» паўстала чалавекам мяккім, рамантычным і пяшчотным, і нават у чымсьці безабаронным. А між тым ў свае дваццаць адзін яна - ужо ўладальніца двух прэстыжных міжнародных кінаўзнагарод.

ПРА ТЭАТР І ЯГО ДЗІВОСЫ
- А аб чым вы думаеце, калі сядзіце тут перад выхадам на сцэну? - пытаюся я ў Юлі, гледзячы ў люстэркі, што памнажалі адлюстраванні ў тройчы раз, - Напэўна, хвалюецеся?
- Вельмі. Асабліва перад прэм'ерай. Рукі дрыжаць, голас не слухаецца, ух! Каб знаць напружанне, уяўляю, якім чынам паводзіла б сябе мая гераіня непасрэдна ў гэты момант. Як бы яна фарбавалася, пра што думала, што б рабіла. Такім чынам і «ўцякаю» ад залішніх хваляванняў, адначасова настройваючыся на біярытм персанажу.
- І хваляванне сыходзіць?
- Яно амаль што знікае, калі выходзіш на сцэну і пачынаеш іграць, уваходзіш у структуру, так бы мовіць, спектакля. Але на прэм'ерным спектаклі ўцячы ад хвалявання немагчыма. Дарэчы, менавіта таму прэм'еры часам атрымліваюцца «не такімі», як ужо сыграныя спекталі: альбо цяжкімі і нярвовымі, альбо - «на адным дыханні».
- Я ведаю, што, прынамсі, зараз вы рыхтуецеся да адной?
- Так. Гэта будзе «Утаймаванне свавольнай» Шэкспіра, і рэжысёрам спектакля з'яўляецца Валянціна Рыгораўна Еранькова. Я ў тэатры толькі чатыры месяцы, але адчуваю сябе тут добра. Спачатку вельмі хвалавался, нават баялася, як буду іграць побач са знакамітымі імёнамі, але акцёры не ставяць паміж мной і сабой «бар'ера пачаткоўца», і гэта, канешне, прыемна.
- Каго вы іграеце ў спектаклі?
- Сястру «свавольнай» Кацярны - Б'янку. Характар, які, напэўна, з'яўляецца маёй поўнай супрацьлегласцю: рашучая, упартая, бойкая дзяўчынка, якая выбірае хлопцаў.
- Гэта значыць, што вы ціхая, спакойная?
- Не зусім так. Я, сапраўды, чалавек спакойны, больш інтраверт, чым экстраверт. Але да ўзаемастасункаў паміж мужчынай і жанчынай стаўлюся эмацыянальна. У Б'янкі ўсё ж больш рацыянальны падыход.
Калі, сапраўды, быць шчырай, мне блізкія і сімпатычныя тыя персанажы ў мастацтве, якія трымаюць у сябе шчырасць, адкрытасць, і амаль смешную наіўнасць. Якія і дзейнічаюць гэткім чынам: ад усяго сэрца і не аглядваючыся. Як, напрыклад, мая гераіня ў фільме Аляксандра Канановіча «Колер кахання». Яна закахался ў хлопца, і, нягледзячы на тое, што ён ёй змяніў, села на каня, і паскакала за каханым. Абсалютна шалёны ўчынак, нейкі неразумны зусім, але ж у такіх вось вобразах, на мой погляд, ёсць сапраўднасць, жыццё. Мы прызвычаіліся да таго, што галоўны герой дзейнічае абавязкова без памылак. Заўжды ведае, што і як рабіць, - у жыцці так не бывае.

ПРА КІНО І ЯГО МАГЧЫМАСЦІ
- Дарэчы, высокую ўзнагароду на фестывалі «Залаты Віцязь» вы атрымалі за ролю ... ў фільме Сяргея Сычова «Я памятую...» Дзяўчына, якая таксама робіць вельмі нешараговыя ўчынкі дзеля выратавання амаль незнаёмага чалавека...
- Так. Мяне гэта і прывабіла ў гераіні. Яе бескарыснасць, шчырасць. Калі будавала гэту ролю, першую, можна сказаць, маю вялікую ролю, моцна хвалявалася: ці атрымаецца ў мяне пабудаваць вобраз дзяўчыны так, каб у яго паверылі. І тое, што маю ігру заўважылі на кінафестывалях, - вельмі прыемна. Значыць, штосьці атрымалася.
- Тут жа пра вас загаварылі як пра перспектыўную камедыйную актрысу. А як асабіста вы ставіцеся да жанру камедыі? Звычайна драматычных актрыс прывабліваюць акурат драматычныя ролі...
- Я нават не чула пра такія кампліменты! Чаму абавязкова драматычныя? Стаўлюся да камедый вельмі станоўча. Камедыйныя ролі прыносць вялікае задавальненне, і, прызнацца, няўжо хто-небудзь сумняваецца ў акцёрскіх здольнасцях комікаў. Таго ж Чарлі Чапліна? Пьера Рышара?
- Няўжо вам не хочацца сыграць Джульету?
- Было б, канешне, здорава сутыкнуцца нарэшце з ёю. (смяецца) Але мне б не хацелася вось так выбіраць, як вы прапануеце: або камедыйная актрыса, або драматычная. Трэба працаваць над кожнай роллю.
А на конт Джульеты магу дадаць, што я бы не «стварала» яе, як выключна лірычную і "мармеладную" гераіню. Яна ў свае чатырнаццаць, была ўжо вельмі моцным чалавекам, калі вырашалася на такія ўчынкі, няхай і рамантычнай. Мяркую, што не кожны ў яе ўзросце здольны на такое. І таму мая Джульета была б з пароды адначасова ранімых, пяшчотных, але і вельмі храбрых.
- Што вам, увогуле, падабаецца ў акцёрстве?
- Акцёр, як вучыў мяне мой настаўнік, - гэта летапіс часу. Гэта мне і падаецца ў акцёрстве самым дзіўным і прыцягальным. Калі разам з рэжысёрам можна стварыць штосьці нерэальнае, тое, што ўжо сышло. Калі ты можаш дзейнічаць як гераіня, напрыклад, 40-ых гадоў, ці 80-тых, калі літаральна ўваходзіш у другую эпоху, і адчуваеш сябе яе прадстаўніцай.
- І што вы адчувалі як прадстаўніца, напрыклад, 80-тых?
- Маю на ўвазе тую ж маю ролю ... ў «Я памятую...». Я першпачаткова не сумнявалася ва ўчынке гераіні, таму што ў той час, калі яна жыла, людзі і былі такімі: бескарыснымі і адкрытымі. Гэта адчуванне духа часу мне вельмі дапамагала. Сёння, мне падаецца, думкі і ўчынкі рамантыкаў падаюцца нязграбнай раскошай. Людзі ХХІ стагоддзя больш рацыянальна падыходзяць да ўсяго, што яны робяць, больш прыслухоўваюцца да сваіх жаданняў.
- Гэта дрэннна?
- Гэта па-іншаму. Калі б мне прапанавалі сыграць гераіню менавіта сённяшняга часу, я бы сыграла дзяўчыну, якая ўвесь час кудысьці бяжыць і ляціць. Якая карціць звернуць горы. З аднаго боку, гэта вельмі добра, а з іншага - нашы сучасніцы з-за вечных спраў забываюцца на тое, што яны жывуць. Я часам пытаюся ў сябе на тыдні: што ж гэта было ўчора, ці пазаўчора, і лаўлю сябе на думцы, што не памятую. А ў жыцці самае галоўнае памятаць, што ты жывеш, а не ляціш, бяжыш, нясешся.

ПРА СЛАВУ
- І ўсё ж што вам бліжэй: тэатр, альбо кіно?
- Я нядаўна прачытала інтэрв'ю з Герасімавым, у якім ён кажа, што акцёр мусіць выбіраць. Але я пакуль выбраць не магу. Не ўяўляю свайго жыцця роўна як без тэатра, так і без кіно. Магчыма, калі-небудзь буду ўпэўнена ў сваім рашэнні, і сыйду ў штосьці адно.
- А што ж на конт максімума ў прафесіі? «Оскар»? «Залатая пальмавая галіна»?
- Я бы хацела зняцца ў знакамітых рэжысёраў, паглядзець, як яны працуюць з акцёрамі, разбіраюць ролю. А на конт «Оскара»... Гэта ўжо сусветнае прызнанне. Я не ўпэўнена, што зараз да яго гатова. Усё павінна прыходзіць у свой час.

Газета «Культура», 23 октября - 3 ноября 2006 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.