Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• ПРЕССА

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТЕРЫЛГЕОРГИЙ ЛОЙКО

Лойко Георгий Николаевич  Лойко Георгий Николаевич 
    Каго пацалуе світанак?
     Юрась Іваноўскі

Ён вылучаецца з шэрагу артыстаў-коласаўцаў так званага «сярэдняга» пакалення нават адметнымі знешнімі рысамі, асабліва - выразнай тыпажнасцю: вельмі высокага росту, хударлявы, нацягнуты, бы трысцінка. Разам з тым, спакойны, засяроджаны выраз твару хавае моцны, часам вулканічны, тэмперамент - неад’емную ўласцівасць яго акцёрскай натуры.

Георгій Лойка, чыё пяцідзесяцігоддзе нядаўна адзначылі ў калектыве, прыйшоў у трупу тэатра імя Якуба Коласа ў 1981 годзе пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута (курс прафесара Валерыя Раеўскага). Пачынаў з невялікіх, эпізадычных роляў ці ўводаў. Такім чынам, ён сыграў Пачвару, што ператвараецца ў прыгожага юнака, у казцы «Пунсовая кветачка» Л.Браусевіч, пра якую і цяпер артысты і гледачы майго пакалення з прыемнасцю ўзгадваюць. Першая яго буйная работа ў тэатры - князь Бельскі ў «Касатцы» Аляксея Талстога. Меркавалася, што спектакль паставіць вядомы майстар расійскай сцэны і кіно Яўгеній Веснік, які, дарэчы, і вылучыў Георгія з шэрагу прэтэндэнтаў. Ды толькі здымкі ў кіно перашкодзілі сталічнаму рэжысёру прыехаць у Віцебск.
Па-сапраўднаму выявіць сябе і сцвердзіць уласнае прафесійнае майстэрства артыст змог у другой палове 90х - з прыходам у трупу Віталя Баркоўскага ў якасці мастацкага кіраўніка тэатра. Спектакль «Пісьменныя» паводле п’есы Маціяса Чокэ на фестывалі нямецкай драматургіі атрымаў некалькі прызоў, сярод якіх - і Гран-пры. Даволі нязвыклы па форме і стылістыцы, ён прынёс артыстам сапраўднае творчае задавальненне. Георгій Лойка аказаўся здольным прыняць і арганічна ўвайсці ў складаную, нязвыклую стылістыку спектакляў Баркоўскага. Малады чалавек у «Пісьменных», Чырвоны ў сучаснай трагедыі «І нас пацалуе світанак» В.Острава, Ноцінгейл у драме Тэнесі Уільямса «Дакрануцца вуснамі да нябёсаў», Мікола ў камедыі «Блудны муж і яго жонка Варвара» Георгія Марчука - бясспрэчныя ўдачы акцёра ў аўтарскім тэатры гэтага рэжысёра.
Творчай манеры Георгія Лойкі ўласцівы адточаная тэхніка пераўвасаблення, схільнасць да гратэску, гіпербалізацыі, яркага сцэнічнага малюнка ролі. Ён быццам спалучае ў сабе рысы «класічнага злодзея» і... класічнага коміка. Тут трэба ўзгадаць яшчэ аднаго рэжысёра - Юрыя Пахомава з Томска, які раскрыў Георгія Лойку абсалютна супрацьлеглага. Роля Містэра Пігдэна са спектакля «Ён. Яна. Акно. Нябожчык» паводле камедыі Рэя Куні стала для артыста сапраўды зорнай. Ён зрабіўся кумірам у віцебскіх гледачоў, асабліва жанчын. Яго пазнаюць на вуліцах, у маршрутках, крамах. А ён не надта разумее, у чым жа яго заслуга, прыпісваючы свой поспех, хутчэй, рэжысёрскаму майстэрству. «Ну, годна, прафесійна сыграў сваю ролю ў цікавым спектаклі, - кажа ён. - Падабаецца - і дзякуй Богу». А ў «Памінальнай малітве» Рыгора Горына Георгій стварыў запамінальны вобраз дзівакаватага і смешнага бедака-няўдачніка МенахемаМэндла, што марна спрабуе знайсці сваё месца пад сонцам.
«Артыст - прафесія залежная, - любіць паўтараць Георгій Лойка, - не тое што ўрач ці інжынер: калі ты чалавек таленавіты, майстар сваёй справы, то да цябе цягнуцца людзі, і ты дасягнеш значных поспехаў. У акцёрскай жа прафесіі ўсё па-іншаму: сустрэнецца на тваёй дарозе рэжысёр, які здолее цябе ўбачыць, разгледзець, а потым і адкрыць з нечаканага боку, - значыць, ты ўхапіў за хвост сваю птушку шчасця. Калі ж не...» Хочацца спадзявацца, што на шляху Георгія Лойкі будуць і надалей сустракацца менавіта такія рэжысёры, якія адкрыюць невядомыя рысы папулярнага артыста.

«Культура», № 9 (929) от 27 февраля 2010 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.