Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТЕРЫМИВАН МАЦКЕВИЧ

Мацкевич Иван Иванович  Мацкевич Иван Иванович 
    Іван Мацкевіч:
    «Творчы лёс пачаўся з «... Пораху»



Кастынг на ролю вядучага «Кінаметраў вайны» быў немалы. З 20 прэтэндэнтаў - знаных акцёраў і тэлевізійшчыкаў - стваральнікі спыніліся на Іване МАЦКЕВІЧУ. Акцёр - больш як 40 гадоў у кіно, многія з герояў цыкла - вядомыя і блізкія яму людзі. Мо таму «Кінаметры» атрымаліся пазбаўленымі, з аднаго боку, залішняй акадэмічнасці і непатрэбнага пафасу - з іншага.

- Калі мяне запрасілі ўдзельнічаць у праекце, - распавядае Іван Мацкевіч, - я паставіўся да ідэі вельмі добра. Цыкл робіцца пра тых, хто ствараў наша кіно. Многіх з іх сёння з намі няма, і я ганаруся магчымасцю нагадаць людзям пра гэтых творцаў, данесці ўспаміны пра выключныя таленты. Са многімі з гэтых знакамітасцей я быў знаёмы, працаваў поплеч, сябраваў. Нам сёння тэлефануюць людзі, кажучы словы падзякі за тое, што мы ўзнаўляем памяць пра нашых мастакоў, аператараў, рэжысёраў... Безумоўна, праект вельмі добры.
Для Івана Мацкевіча цяжка выдзяляць асабліва дарагія стужкі ў праекце, і ўсё ж...
- Мая кар’ера пачалася з фільма Вячаслава Нікіфарава «Хлеб пахне порахам». Я патрапіў на гэтую сваю першую ў жыцці кінастужку дзякуючы рэжысёру Валерыю Панамарову. Я працаваў у Брэсце пасля інстытута, і вось Валерый мяне выцягнуў на пробы, хаця тады яшчэ зусім не разумеў, у чым спецыфіка кіно. Замест таго, каб працаваць на камеру, я ад яе адварочваўся, шмат было ўсялякага смешнага і нават недарэчнага... На пробах вельмі «перажымаў», і людзям, якія разумелі штосьці ў кіно, на гэта глядзець, напэўна, было дзіўна... Але мяне ўзялі на ролю. Мусіць, тут паўплывала на рашэнне рэжысёра маё жаданне, прага здымацца, імпэт. Потым ужо ўсё стала атрымлівацца, прыйшло ў норму. Але калі б не рашэнне Вячаслава Нікіфарава, невядома яшчэ, як бы склаўся мой творчы лёс.
- Як вы лічыце, чаму менавіта ваеннае кіно стала візітнай карткай нашай кінастудыі?
- Мусіць таму, што над нашым ваенным кіно працавалі вельмі таленавітыя людзі, прафесіяналы. Яны былі і дзецьмі вайны, ведалі той час, пра які здымалі. Фільмамі аддавалі даніну павагі бацькам, дзядам, усім удзельнікам вайны, цэламу пакаленню. Мусіць, таму ў іх і атрымлівалася добрае кіно, якое прынесла поспех нашай студыі, было прынята ў іншых краінах.
Праект «Кінаметры вайны» тым больш карысны, што дазваляе маладым рэжысёрам, аператарам, мастакам пазнаёміцца з нашай кінематаграфічнай спадчынай. Наша моладзь павінна вучыцца на гэтых фільмах, як ставіцца да справы, да прафесіі.
І надалей патрыятычнае кіно павінна абавязкова застацца ў рэпертуарнай палітыцы «Беларусьфільма». Менавіта на герояў такіх фільмаў раўнялася маё пакаленне. Гэта вельмі важна: сённяшняй моладзі патрэбны падобныя героі. У іх закладзены тыя маральныя арыенціры, што дадуць апору, выхаваюць ідэалы.
Мне хочацца, каб наша моладзь не забывалася на тых людзей, што сталі стваральнікамі гісторыі. Дзякуючы нашым бацькам, дзядам мы сёння жывём вольна, працуем, развіваемся. Калі б не яны, нас проста не было б. Пра гэта варта памятаць. Здароўя нашым ветэранам! Дабрабыту! Каб яны жылі яшчэ вельмі-вельмі доўга!

«Культура», № 19 (837) от 10 мая 2008 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.