Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫМТАТЬЯНА МАРХЕЛЬ

Мархель Татьяна Григорьевна  Мархель Татьяна Григорьевна 
    Таццяна Мархель:
    «Жыццё пакiнутага чалавека -
    гэта мая тэма»

     Кацярына Немагай

Некалi Таццяна Мархель, заслужаная артыстка Беларусi, знялася ў манафiльме Надзеi Гаркуновай «Вячэра». У iм яна iграе жанчыну, якая засталася адна ў вёсцы. Вось як праходзiць яе вечар: яна есць, потым кормiць жывёлу (свiней, сабаку, ката, карову) i з усiмi размаўляе пра свой лёс. Жыццё пакiнутага чалавека - вельмi кранальная тэма.
Няма на Зямлi нiводнага чалавека, якi б не баяўся адзiноты, няма нiводнай краiны, дзе б не было адзiнокiх людзей. І Японiя не выключэнне. Рэжысёр Акiесi iмадзэкi па сцэнарыi Акiра Ісiкава зняў у Беларусi фiльм «Яе звалi Калiна», у якiм галоўную ролю сыграла Таццяна Мархель. У гэтым фiльме робiцца спроба вызначыць уздзеянне катастроф на жыццё чалавека.


- Таццяна Рыгораўна, як атрымалася, што вы сталi здымацца ў фiльме японскага рэжысёра Акiесi iмадзэкi «Яе звалi Калiна»?
- Аднойчы да нас у тэатр, а я працую зараз у Тэатры беларускай драматургii, прыйшлi японскiя кiнематаграфiсты. Усяго пяць чалавек, рэжысёр iмадзэкi таксама быў сярод iх. Яны расказалi, што хацелi б зняць фiльм тут, на Беларусi, запрасiлi на праслухоўванне. Але гэта цяжка назваць праслухоўваннем. Хутчэй, знаёмства. Пасля я прынесла дыск са сваiмi песнямi. Яны спадабалiся, i мяне зацвердзiлi на ролю бабулi.
- Беларускiя гледачы яшчэ не мелi магчымасцi паглядзець фiльм на тэлеэкранах. Што пакладзена ў аснову яго сюжэта?
- Жанчына (якую я iграю) жыве ў чарнобыльскiм рэгiёне, калi дакладна, у Хойнiцкiм раёне. Да яе прыязджае з горада ўнучка, яна хоча жыць разам з бабуляй i не разумее, чаму ёй гэтага не дазваляюць. Яна хварэе ў горадзе, хварэе i яе мацi, i дзяўчынка ўвесь час збягае ў вёску. Фiльм i заканчваецца тым, што дзяўчынка едзе з Мiнска да бабулi, у чарнобыльскую зону, мабыць, таму, што там яна адчувае натуральнасць жыцця, бясхiтраснасць - аснову, якая зараз знiкае. Я кажу ёй у фiльме: «Ты не павiнна тут жыць, ты павiнна ехаць», а яна адказвае: «Ну а ты ж жывеш...» Самая галоўная думка фiльма: чалавек не можа быць адарваны ад сваёй зямлi, ад родных, ад продкаў. Дзiця, яшчэ чыстае душой, разумее, як важна жыць у незабруджаным свеце, асэнсоўвае наступствы Чарнобыля. Японцы ж таксама перажываюць боль пасля выпрабаванняў
ядзернай бомбы на гарадах Хiрасiма i Нагасакi. Менавiта яны, як нiхто, разумеюць нашу бяду.
- Цi праўда, што японцам прыйшлося перапiсваць сцэнарый пасля таго, як яны пазнаёмiлiся з нашай краiнай, пагутарылi з людзьмi?
- Так. Першы варыянт быў напiсаны ў Японii, а там, як яны потым самi гаварылi, людзi вельмi мала ведаюць пра Беларусь. Таму многа было напiсана ненатуральна. Перад тым як здымаць, яны ездзiлi ў Чарнобыль, бачылi рэактар, пабывалi ў вёсках: i ў пакiнутых, i ў тых, дзе засталiся жыхары. У iх поўнасцю змянiлася ўяўленне аб Беларусi. Увогуле яны былi ў захапленнi ад нашай прыроды, ад людзей, з якiмi мелi зносiны.
Цiкава было, калi выпаў снег. Яны так радавалiся, смяялiся, каталiся па iм, як дзецi.
- Раскажыце пра свае ўражаннi ад працы ў гэтым фiльме. Цi адрознiваюцца здымкi ў беларускiх i японскiх рэжысёраў?
- Раней я цiкавiлася ўсходняй фiласофiяй. Працу японскай кiнагрупы можна параўнаць з песняй: усё цiха, дакладна, без лiшнiх рухаў. Не дазвалялi асабiстым праблемам умешвацца ў працу, вельмi ўважлiва ставiлiся да акцёраў. Працаваць з iмi было лёгка, яны людзi вельмi далiкатныя. Наогул, японцы надзвычай сузiральныя, вялiкую ўвагу звярталi на гукi, прыроду. Запомнiлася, як яны здымалi трэск дроў у грубцы пры святле месяца. Менавiта ў прыродзе яны знаходзяць асалоду. i на самай справе, калi заўважаеш прыгажосць, калi яна яшчэ натуральная, а не створаная, адчуваеш такi спакой, з'яўляюцца сiлы, i галоўнае, здымаецца пласт смецця з сэрца i душы, у думках адкрываюцца iншыя, унутраныя краявiды, пачынаеш разумець, для чаго жыве чалавек, што важна i неабходна на гэтай зямлi.
- Цi былi сцэны, звязаныя з рэлiгiяй, хрысцiянскiмi абрадамi?
- Былi. Я чалавек веруючы i па ролi, i па жыццi. Здымалi ў царкве, i ў хаце з дзяўчынкай малiлiся. Перад тым, як есцi, памолiмся, перахрысцiмся, са-дзiмся за стол. Дарэчы, варта расказаць пра хату, дзе праходзiлi здымкi. Яна знаходзiцца каля Плешчанiц, старая, пакiнутая. Вiдаць, жыхары памерлi, а яна засталася непатрэбная. Але там усё некранутае: i рэчы, i iконы. Нават, калi не хапала чаго-небудзь, напрыклад, з адзення, я брала там. Памятаю, плашч гаспадарскi спатрэбiўся, каб на двор выйсцi. Японцаў усё гэта вельмi ўражвала: i рэлiгiя, i побыт.
- Таццяна Рыгораўна, як вы адчуваеце, цi рэалiзавалi сябе ў гэтым фiльме? Цi ўдалася спроба, на ваш погляд, у замежных кiнематаграфiстаў зразумець Беларусь?
- Тэма пакiнутасцi, ушанаванне традыцый i свайго мiнулага, якую ўзняў Акiесi iмадзэкi ў сваiм фiльме, - гэта мая тэма. Я сыграла вясковую жанчыну. Але зусiм не простую ў псiхалагiчным плане. Нiколi не пагаджуся, што ў такiх людзей няма душэўнай тонкасцi. Пра iх толькi пiшуць прымiтыўна, таму што не ведаюць. Я шмат сыграла такiх вось простых жанчын (увогуле каля 30 роляў у кiно), але кожная з iх асаблiвая. Добра, што хоць некаторыя сцэнарысты зараз цiкавяцца жыццём простых людзей, здымаюць пра iх фiльмы. Сёння, на жаль, героямi ў кiно часцей за ўсё становяцца прастытуткi, забойцы, насiльнiкi. Перамясцiлiся акцэнты маралi, i зараз нецiкава расказваць пра тых, хто не манiць i не забiвае. Але гэта не так. А каб зацiкавiцца жыццём чалавека, трэба даведацца пра яго.

P.S. Калi матэрыял быў падрыхтаваны i стала вядома, што ён будзе змешчаны напярэдаднi Новага года, мы не ўтрымалiся i задалi знакамiтай Таццяне Мархель яшчэ адно пытанне:
- Што прынёс вам, спадарыня Таццяна, 2004 год? Што чакаеце ад наступнага?
- Сёлета я купiла невялiчкую дачу пад Мiнскам. Цяпер у мяне, я кажу, усё як у дарослых. Там у мяне стаiць бочка ў склепе, дзе заквашана капуста, там засыпаны бульба, морква, буракi. Я туды прыязджаю, падпальваю грубку i адчуваю сябе, як у дзяцiнстве. Нiбы нiчога не змянiлася, толькi мацi ўжо не 40 гадоў, а 97.
Зараз здымаюся ў серыяле расiйскага рэжысёра Вiктара Мароза «Дзецi Ванюхiна», у фiльме «Палеская балада» па «Снежных зiмах» Івана Шамякiна. А на наступны год я для сябе планаў нiколi не строю. Як складваецца жыццё, так яно i бяжыць. i ўсё ў маiм жыццi пакуль нядрэнна, i чытачам «Голасу Радзiмы» я хачу сказаць: «Кожны новы год як новы Боскi дзень. Хочацца пачаць, дарабiць добрае з мiнулага года, узяць усё лепшае i сустрэць Новы год, новы адлiк часу, як чысты лiст паперы i пiсаць на iм добрыя пiсьмёны. З Богам!»

«Голас Радзiмы», декабрь 2004 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.