Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫМБЕЛЛА МАСУМЯН

Масумян Белла Амовна  Масумян Белла Амовна 
    «Любіць тэатр больш за сябе...»


Актрыса Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М. Горкага Бэла МАСУМЯН не любіць гаварыць пра сябе, бо да сваіх работ на сцэне падыходзіць надзвычай грунтоўна. Але менавіта педантычнае вывучэнне матэрыялу, заглыбленне ў псіхалагічны малюнак ролі, сур’ёзнае стаўленне да ўсіх дробязей, з чаго складаецца прафесія акцёра, дапамаглі Бэле Амікаўне падабраць ключы да душ гледачоў.

За творчыя дасягненні народная артыстка Рэспублікі Беларусь удастоена галоўнага прыза Беларускага саюза тэатральных дзеячаў - «Крыштальнай Паўлінкі».


- Бэла Амікаўна, хто для вас з’яўляецца самым строгім крытыкам?
- За дзесяцігоддзі працы на тэатральных падмостках я ўпэўнілася: лепшым крытэрыем справядлівай ацэнкі з’яўляецца меркаванне калег. Творчай групе, якая на працягу некалькіх месяцаў разам з табой працавала над спектаклем і ведае, якія мэты ставіліся напачатку, у час прэм’еры лепей бачна, што атрымалася, а што так і засталося нерэалізаванай ідэяй. Таму я заўсёды з асаблівым неспакоем чакаю гэтай ацэнкі.
- Вамі створаны вобразы моцных жанчын, у чыім жыцці здарылася неверагодная гісторыя кахання...
- Так, скразной лініяй праз мае ролі праходзіць тэма «вынаходлівага кахання», калі жанчына не толькі падстаўляе дарагому чалавеку плячо ў цяжкія хвіліны, але ўсю сябе прысвячае каханаму, напраўляючы свае дзеянні на падтрыманне мар, імкненняў таго чалавека, без якога яна не ўяўляе сваё жыццё.
Я з задавальненнем бяруся за працу над такімі характарамі, бо тут за кожным учынкам адкрываецца глыбіня пачуццяў, а дзеянні персанажа прымушаюць з розных бакоў паглядзець на, здавалася б, лёгка вырашальныя праблемы.
Прыкладам, у апошніх тэатральных сезонах адным з любімых маіх спектакляў стала пастаноўка Барыса Луцэнкі на Малой сцэне «Уходил супруг от супруги». П’еса распавядае пра каханне не як аб рамантычнай казачцы моладзі, а як пра глыбокае пачуццё людзей, якія пражылі разам амаль усё жыццё. Кім з’яўляецца жонка, што не мае аніякага сацыяльнага статуса, але чый муж - выдатны вучоны? Гэтай жанчыны не бачна, але ў невідавочнай астатнім падтрымцы генія мужа і заключаецца высакародная мэта яе жыцця.
- Зрэшты, «Уходил супруг от супруги» - п’еса для двух акцёраў. Падобных камерных спектакляў вамі сыграна нямала...
- Шчыра кажучы, я не люблю грувасткіх спектакляў. Мне бліжэй пастаноўка на дваіх, якая дае аб’ёмны матэрыял для творчай працы, дазваляе вылучыць псіхалагічныя нюансы асобы. Па-мойму, гэта лепшая магчымасць расказаць сваё ўспрыманне жыцця, ды і ўвогуле прадэманстраваць,чаго ты варты ў прафесіі.
- Вы як народная артыстка ўжо можаце выбіраць сабе ролі. Ці карыстаецеся гэтай магчымасцю?
- У кожнай актрысы свой шлях. Для кагосьці важным з’яўляецца выбраць ролю, а мне цікавей - яе атрымаць. У апошнім ёсць сваё хараство: рэжысёры часам прапануюць персанажа, які, на першы погляд, не зусім адпавядае мне. Але ўпэўненасць пастаноўшчыка дае мне дадатковы імпульс веры ў рабоце.
Дарэчы, ніколі не рабіла выбару паміж класічнымі і сучаснымі п’есамі. Не адмовілася б ні ад Чэхава, ні ад Горкага, але мне вельмі падабаецца працаваць над матэрыялам, які да мяне ніхто не браў. Ува мне «сядзіць» прафесійная прага быць першай выканаўцай новага вобраза. З гэтай прычыны пад час свайго колішняга юбілею я з найвелізарным задавальненнем іграла ў сучаснай п’есе «Валянцінаў дзень». За кароткі прамежак сцэнічнага часу мне давялося паказаць жаночае жыццё даўжынёй больш за сорак гадоў, стаць аднолькава ўспрымальнай да маладосці, сталасці, старасці, і пранесці праз усе перыпетыі чароўнае пачуццё кахання. Дадайце адчуванне навізны лексікі, успрымання жыцця - гэта дарагога каштуе!
- Вы часцяком выходзіце на сцэну з маладняком тэатра. Ці валодае тэатральная моладзь рысамі, якія здольны вас уразіць?
- Я захоплена тым, як шыкоўна новая змена валодае целам, голасам. Наша пакаленне, канешне, таксама было добра падрыхтавана, але гэтыя здольнасці не былі так запатрабаваны. Час змяніўся, і рэжысёры пачалі звяртаць больш увагі на пластыку, тэмбр, мелодыку. Бачу, што зараз для нашай моладзі адкрыты добрыя перспектывы ў прафесіі. Яны могуць многага дасягнуць, галоўнае - каб не забываліся, што на падмостках нельга быць цынікам, бо цынізм раз’ядае талент. І яшчэ адно: трэба любіць тэатр больш за сябе. А калі любіш сваю прафесію, ніколі не станеш баластам у жыцці.

«Культура», № 13 (881) от 28 марта 2009 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.