Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТЕРЫСИГОРЬ СТЕПАНОВ

Степанов Игорь Александрович

Степанов Игорь Александрович
Рыд Таліпаў.
 Степанов Игорь Александрович 
    Ад бамбасховішча да Вены:
    творчы шлях Рыда Таліпава

     Юрась Ускоў

Пра знакамітага рэжысёра распавядае акцёр Ігар Сцяпанаў.

Ён лячыўся ад запалення лёгкіх у 9-й бальніцы Мінска. 16 лютага ў яго здарыўся інсульт, і праз пяць дзён Таліпава не стала. Яму было 63 гады. Адзін з найбліжэйшых сяброў Таліпава - акцёр тэатра і кіно Ігар Сцяпанаў - распавёў карэспандэнту «НН» пра станаўленне і першыя тэатральныя пастаноўкі сябра.

Першы тэатр - у башкірскай вёсцы
«Мы пазнаёміліся 36 гадоў таму, я тады яшчэ вучыўся ў школе. Рыд Сяргеевіч выкладаў крэсленне, а таксама вёў драматычны гурток. Менавіта тады, на нейкім «патрыятычным» конкурсе мы і пазнаёміліся. Я заняў першае месца абыйшоўшы ягоны калектыў, што вельмі здзівіла Таліпава. Тады мы пачалі супрацоўнічаць.
Нарадзіўся Рыд Таліпаў у Башкірыі, у вельмі інтэлігентнай сям’і, стварыў тэатр у сваёй вёсцы. Тэатр, хоць і не быў прафесійны, дабіўся пэўных поспехаў. Пасля Таліпаў вучыўся ў музычнай вучэльні, працаваў на кінастудыях і ў рэшце рэшт лёс закінуў яго ў Мінск. Першы мінскі спектакль - «А зоры тут ціхія» - Таліпаў паставіў з сваім тэатральным гуртком у Палацы піянераў Фрунзенскага раёна. Пасля з’явілася тэатральная студыя, якая праіснавала да канца 70-х.
Гэта была першая ў Беларусі тэатральная школа. Тады ў Маскве пачаўся «студыйны» рух сярод тэатралаў. Так, у Мінску стварыўся тэатр «Стэрэа», які ставіў «Зоры», а пасля «Рамэа і Джульету».

«Стрыптыз» у бамбасховішчы
Затым стварылася «Тэатр-студыя на плошчы Перамогі», праз якую прайшлі сотні навучэнцаў. Памяшканне было - бамбасховішча жылога дома на вуліцы Кісялёва, таму гледачоў туды трапляла няшмат. Чалавек 25-30. Там было заўжды цёмна і душна - час ад часу камусьці станавілася дрэнна, бо які ж тэатр у бамбасховішчы? Нават дзіўна зараз гэта ўспамінаць.
Менавіта там упершыню быў пастаўлены знакаміты спектакль «Стрыптыз» паводле п’есы Славаміра Мрожака. Пасля гэты спектакль стане адной з візітовак Таліпава ў тэатрах Еўропы.
Пасля мы дабіліся памяшкання на вуліцы Леніна, 400 квадратных метраў, шэсць метраў пад зямлёй: ад ГУМа амаль да былога рэстарана «Патсдам». Студыйцы самі ламалі сцены перабудоўвалі студыю. У гэтым памяшканні праводзіліся авангардныя выставы, ладзіліся фестывалі, пры ўсім пры гэтым ішоў навучальны працэс. Тут мы паставілі «Картатэку» Тадэвуша Ружэвіча, якая пасля была адзначаная Міністэрствам культуры тады яшчэ Савецкага Саюза, а таксама - Міністэрствам культуры Польшчы.
Былі вялікія планы і надзеі, але, як толькі разваліўся Саюз, у блытаніне, якая ўтварылася, мы страцілі памяшканне. Мы працягвалі ставіць спектаклі ў залах кшталту Палаца шахмат і шашак, ці Палаца мастацтваў.
Адначасова з стратай памяшкання, тэатр аказаўся запатрабаваным у Еўропе. Аднойчы нас запрасіў аўстрыйскі прадзюсер са спектаклем «Стрыптыз» у Аўстрыю, пасля ў Славенію. Таліпава запрасілі на працу ў Аўстрыю. Ён пачаў працаваць за мяжой, бо тут не было памяшкання, не было дзе захоўваць дэкарацыі. Тэатр у паветры існаваць не можа.
Далейшая гісторыя агульнавядомая - Аўстрыя, Германія, Расія.
Сотні вучняў, сярод якіх Эвеліна Сакура, Генадзь Шульман, Анатоль Кот, Надзея Анісімава. Пасля - дырэктарства ў Коласаўскім тэатры.

Пражыў у аднапакаёўцы
У Таліпава не было дзяржаўных узнагарод у Беларусі, ён жыў у простай аднапакаёўцы, і гэта пры тым, што амаль усе яго спектаклі былі адзначаны як мінімум прэміямі. Але іншага такога рэжысёра ў Беларусі няма і не будзе. Ведаеце, рэжысуры можна навучыцца, але вялікім рэжысёрам можа стаць толькі той, хто рэжысёрам народзіцца Ён насамрэч «рабіў» свае спектаклі - не было такой сферы ў тэатры, дзе ён бы не паспрабаваў сябе - ад падбору музыкі да асабістай працы з дэкарацыямі.
Ён не проста ставіў спектакль - ён ствараў кожную дробязь. Аднойчы мы прыехалі ў Аўстрыю з спектаклем «Стрыптыз», у якім патрэбны быў дым. А дым-машын у нас проста не было. Дык што вынайшаў Таліпаў. Мы куплялі ў аптэцы гліцэрыну, налівалі на вату, а пасля падносілі яе да гарачага прасу. Што дзіўна, але дымам можна было кіраваць - ён станавіўся як жывы, змяняўся ўгодна з музычнай мелодыяй. Аўстрыйцы пасля спектакля прыйшлі даведацца, як у нас атрымалася зрабіць «дымавую харэаграфію» - уявіце, як яны здзівіліся, калі ўбачылі за сцэнай людзей з прасамі?

«Наша Ніва» от 2 марта 2011 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.