Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫЗМАРИЯ ЗАХАРЕВИЧ

Захаревич Мария Георгиевна  Захаревич Мария Георгиевна 
    Родную хату не прадам ніколі
     Алесь Высоцкі

12 студзеня ў Мiнскiм аблдрамтэатры ў Маладзечне прайшла юбiлейная творчая вечарына Народнай артысткi Беларусi Марыi Захарэвiч. Марыя Захарэвiч, якая ўжо пяць год супрацоўнiчае з аблдрамтэатрам - наша зямлячка. Нарадзiлася ў Навасёлках, якiя сталi цяпер ваколiцай Мядзела, 28 лістапада 1936 года. Удзельнічала ў мастацкай самадзейнасці ў школе, у аматарскім тэатры пры РДК. Артысты станавіліся лаўрэатамі самых розных, у тым ліку, рэспубліканскіх мастацкіх фэстываляў і конкурсаў. Паступіла вучыцца ў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Пасля яго заканчэння была залічаная ў трупу Купалаўскага тэатра ў Мінску.
Здымалася ў кіна- і тэлефільмах. У 1977 годзе Марыі Захарэвіч было прысвоенае званне народнай артысткі рэспублікі, у 1984 яе адзначылі Дзяржаўнай прэміяй Беларусі. Прапануем кароткае iнтэрв’ю са славутай зямлячкай, якое ў яе ўзяў наш мядзельскi карэспандэнт у час аднаго з наведванняў ёю радзiмы.


- Марыя Георгіеўна, вы часта прыязджаеце на сваю малую радзіму - Мядзельшчыну: і ў мерапрыемствах розных паўдзельнічаць, і проста так. Узгадваецца адна ваша фраза: «Родную хату, хай сабе не новую і не багатую, не прадам ніколі - нават за мільён даляраў». Падаецца, гэта ўсё для вас вельмі дорага...
- У кожнага чалавека самае дарагое - гэта яго бацькі, родныя, землякі, і я прыязджаю на Мядзельшчыну, каб вылечыцца душой, бываю як мага часцей, наколькі гэта магчыма. Таму што... інакш нельга. Я схіляюся перад нашымі людзі: яны змаглі перажыць такое ў жыцці, чаго здавалася б, перажыць нельга, немагчыма вытрымаць, а нашы людзі перажылі, яны ўсё могуць, на іх трымаецца жыццё. І я проста хачу пакланіцца ім, пажадаць здароўя, здароўя і яшчэ раз здароўя: дзецям, унукам, старым - усім.
- Ці памятаеце той час, калі ўпершыню выходзілі на сцэну, яшчэ аматарскую, у Мядзеле?
- Безумоўна, я памятаю тыя падзеі вельмі ярка. Можа, што і забываецца, але не першыя выступленні - таму што мне вельмі яны дарагія. Быў у нас і драматычны тэатр, я і ў хоры спявала (салісткай была). Шмат было незабыўных момантаў у нашай самадзейнасці: калі хадзілі пехатой у іншыя вёскі, калі начавалі ў хатах, вось пасцеляць дзе саломы... Зразумела, бацькі не хацелі адпускаць, але мелі мы вялікае жаданне, і тое, што людзі нас так слухалі і былі задаволеныя, гэта і нам прыносіла задавальненне. Як, дарэчы, і цяпер. Уся наша удзячнасць - у аддачы людзей, у іх добрых словах, у іх пажаданнях.
- Што б вы маглі пажадаць тым падлеткам, якія мараць стаць артыстамі?
- Я ведаю, што ў нас на Беларусі шмат таленавітых людзей і моладзі і хачу ім пажадаць толькі аднаго: каб яны працавалі над сабой, таму што, як кажуць, талент - гэта праца. Без працы нічога не бывае.
- Марыя Георгіеўна, і апошняе пытанне. Адкуль у вас такі цудоўны, цёплы і пранікнёны голас?
- Ад Бога? Ад бацькоў? Я аб гэтым ніколі не задумвалася і зараз не думаю... Так склалася, што я часта гучала па радыё. І цяпер прыемна, што куды не паедзеш па Беларусі - усюды пазнаюць па голасе. Для мяне гэта вельмі дорага і хвалюе.

18 января 2002 г.
Материал с сайта Минского областного драматического театра.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.