Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• КИНО

• ПРЕССА

• ФОТОГРАФИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  АКТРИСЫМГАЛИНА МАКАРОВАЧТОБЫ ПОМНИЛИ

Макарова Галина Климентьевна
Фота з фондаў музея.
 Макарова Галина Климентьевна 
    600 разоў на арбіце,
    або Як Агата стала Галінай

     Таццяна Мельнікава,
     вучоны сакратар Дзяржаўнага музея
     гісторыі тэатральнай і музычнай культуры
     Рэспублікі Беларусь


23 снежня ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства і адкрыецца выстаўка, прысвечаная 90-годдзю зоркі беларускай тэатральнай сцэны і кінаэкрана, народнай артысткі СССР, народнай артысткі Беларусі Галіны Макаравай.

Пра яе гаварылі, што яна не іграе, а жыве на сцэне, што ёй быў створаны сапраўды народны жаночы характар. І як не пагадзіцца, калі ейныя сцэнічныя вобразы «замешаны» на зямной, народнай глебе, адтуль бралі сваю жыватворную моц. Беларуская ж драматургія вызначыла творчую манеру, бо менавіта ў нацыянальным рэпертуары найбольш выявіўся талент Макаравай: Дзятлічыха ў «Людзях на балоце» Івана Мележа, Ганна, Маці ў спектаклях «Вечар», «Парог» Аляксея Дударава, Дар'я з «Апошняга шанца» Васіля Быкава, Калгасніца ў «Браме неўміручасці»Кандрата Крапівы, Марыя Кірылаўна ў «Выбачайце, калі ласка» Андрэя Макаёнка. Здаецца, толькі для яе і былі напісаны гэтыя ролі. Дарэчы, Макаёнак сваіх Лушку і Паліну пісаў якраз для Галіны Макаравай у ёй драматург знайшоў «сваю» гераіню. А Галіна Кліменцьеўна сыграла Лушку ў «Лявонісе на арбіце»... 600 разоў! За ролю ж Паліны была ўзнагароджана сярэбраным медалём імя А.Папова. Менавіта ў п'есах Макаёнка праявіліся індывідуальнасць актрысы, яе шчодры, невычэрпны талент.
Кожны раз, нягледзячы на пэўнае падабенства персанажаў, сітуацый, у якіх дзейнічаюць героі, пераконваешся ў непаўторнасці, своеасаблівасці яе гераінь. Як яна гэта рабіла? Вось гэта і ёсць сапраўдны талент акцёра: непаўторнасць не ў знешнім пераўвасабленні. Прыгадваем работы Макаравай і бачым, што яе вонкавае аблічча амаль не змяняецца: добры твар, рукі працаўніцы, спагадлівыя вочы... Вядома ж, актрыса была арганічнай у ролях як нацыянальнай, так і рускай, замежнай класікі. Вобразы яе шматколерныя як па сродках выразнасці, так і па жанравай разнастайнасці: ад лірычнай камедыйнасці або сатырычнай з'едлівасці да глыбіні драмы і трагедыі. Мала хто ведае, што сапраўднае імя артысткі не Галіна, а Агата. Ды і наогул, што мы ведаем не пра зорку, а пра чалавека, асобу? Калі бацьку Макаравай рэпрэсіравалі, сям'я знішчыла ўсе дакументы, у тым ліку яе метрыку, таму дакладнай даты нараджэння яна не ведала, лічыла, што нарадзілася ў 1916-м. У 16 год Агата пераехала ў Мінск, дзе працавала домработніцай, санітаркай у 1-й клінічнай бальніцы, потым паступіла ў тэатральную студыю і стала... Галінай. Амаль ніхто не ведае, што яна ў маладыя гады захаплялася яшчэ і... конным спортам, мятала кап'ё і вельмі любіла... вышываць.
А ў 1937 годзе стала чэмпіёнкай па мотакросе! У 1938-м Галіна Макарава скончыла студыю І Беларускага драматычнага тэатра, пасля чаго была прынята ў яго трупу, дзе і працавала ўсё жыццё. Слава ж кіназоркі да яе прыйшла ў 1970-я гады пасля ролі Аляксандры Матвееўны Громавай у кінадраме рэжысёра Сяргея Мікаэляна «Удовы» (1976). Гісторыя адзінокіх жанчын, у якіх нікога акрамя адна адной не было, кранула сэрцы мільёнаў кінагледачоў. Яе пачалі пазнаваць на вуліцах не толькі ў роднай Беларусі, але і па ўсім СССР. Пасля былі фільмы «Іван», «Развітанне славянкі», «Адналюбы», «Белыя Росы»... У 1983 годзе аб Галіне Макаравай была знята дакументальная стужка «Каралеў я не іграла», а ў 2009 годзе выйшаў мастацка-публіцыстычны фільм «Мама». У памяць пра актрысу 23 кастрычніка з'явілася паштовая марка, прысвечаная яе 90-годдзю. На імпрэзе ў нашым музеі будзе праведзена спецыяльнае гашэнне маркі, а таксама адкрыецца выстаўка, дзе будуць прадстаўлены сабраныя разам унікальныя матэрыялы з фондаў музея, тэатра, сямейнага архіва родных і з малой радзімы актрысы, прысвечаныя яе жыццю і творчасці.

«Культура», № 50 (918) от 12 декабря 2009 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.