Белорусские актеры театра и кино Люди театра и кино Интервью, рецензии Ссылки Гостевая

   Карта сайта  Для писем  На главную
• БИОГРАФИЯ

• ТЕАТР

• ПРЕССА

• ПУБЛИКАЦИИ

• КОММЕНТАРИИ


Если Вы заметили неточность,
если Вы располагаете
дополнительными
сведениями, напишите
администрации
или оставьте
сообщение в Гостевой.
Спасибо.
  РЕЖИССЕРЫТИМОФЕЙ ИЛЬЕВСКИЙ

Ильевский Тимофей Зиновьевич


«Преступление и наказание»
Мармеладаў (Віктар Міхайлаў), Раскольнікаў (Віктар Піскун).

«Преступление и наказание»
Раскольнікаў (Віктар Піскун).

«Преступление и наказание»
Яўген Тарасаў (Парфірый).

«Преступление и наказание»
Міхаіл Мятліцкі (Свідрыгайлаў).

Фота Анрэя Спрынчана.
 Ильевский Тимофей Зиновьевич 
    Цімафей Ільеўскі:
    «Светам правіць любоў»

     Людміла Грамыка

ГУТАРКА Ў АНТРАКЦЕ

Адбылася або не адбылася тэатральная падзея ў сувязі з прэм'ерай «Злачынства і пакарання» - не ведаю. Ды толькі ў калектыве дакладна нешта змянілася. Я працую ў Брэсцкім тэатры драмы і музыкі'сем гадоў, і вось толькі цяпер узнікла адчуванне, быццам падведзена нейкая рыса. Прынамсі, каб адважыцца на пастаноўку такога манументальнага палатна, трэба было шмат працаваць, больш-менш упэўнена стаць на ногі. Нарэшце з'явілася перакананасць: можна паспрабаваць.
Пачынаючы менавіта са «Злачынства і пакарання» Дастаеўскі заяўляе тэму прысутнасці Хрыста ў сучасным свеце. Рэлігійна-містычны складнік у рамане вельмі моцны. Калі чалавек не прыходзіць да Бога, значыць, ён - грэшны, смертны, нікчэмны і ўвогуле не чалавек. У душы Раскольнікава на працягу рамана ідзе змаганне, і толькі ў эпілозе ён прызнаецца сабе, што грэшны. Надыходзіць прасвятленне, у душу пранікае любоў. Тэма пакаяння, прызнання ўласных грахоў - цэнтральная ў рамане. Дастаеўскі называе рэчы сваімі імёнамі, у яго д'ябал - гэта д'ябал, Хрыстос - гэта Хрыстос. I не проста абстрактныя, маральныя катэгорыі, усё - канкрэтна. Тэатр, сучасныя гледачы не заўсёды разумеюць такога роду канкрэтнасць. Напрыклад, у мяне пытаюцца: «Навошта ў фінале так яўна ўзнікае ікона Казанскай Божай Маці?» Толькі для мяне гэта прынцыпова, бо не разумею, навошта праваслаўныя рэлігійныя сімвалы трэба нейкім чынам вуаліраваць? Прынамсі, д'ябла з душы мы часам выпускаем вельмі адкрыта і нічога не баімся.Таму вельмі важна думаць і гаварыць пра тое, дзе выйсце, дзе шлях. Хоць, вядома ж, наш спектакль - для свецкіх людзей, здатных адчуваць і разважаць.
У паўсядзённым жыцці людзі не вельмі часта задумваюцца над сваімі ўчынкамі. Можна патаптаць нагамі прыяцеляў на дыскатэцы і ўвогуле не надаць гэтаму ніякага значэння. У спектаклі аддаецца пэўная даніна, так бы мовіць, тынэйджэрскаму ўспрыманню, сучаснаму кліпаваму спосабу мыслення. Рваны мантаж сцэн, сны, здані, прывіды... Фрагментарнасць, недагаворанасць... Ва ўсім ёсць рэжысёрскі разлік. Спачатку трэба паказаць гледачам штосьці знаёмае, потым - сур'ёзнае, і няхай разбіраюцца. У тэатрах зараз пераважае камедыйны рэпертуар. Але часам проста неабходна браць завоблачныя вышыні. Дастаеўскі - геній літаратуры. Нам вельмі важна было адчуць, зразумець: ці здатныя мы да яго наблізіцца? Ці здатныя хоць пэўную частку рамана высвеціць? Потым і нейкі прасвет на тэатральным небасхіле з'яўляецца. Урэшце ўзнікае самапавага, разумееш, што да нечага здатны.
На маю думку, неабходна нагадваць гледачам, сучаснаму чалавеку пра высокія маральныя нормы. I наш спектакль утрымлівае зусім канкрэтны маральны пасыл. Раскольнікаў нікога не любіць апрача сябе, ягоная душа адмаўляе любоў - да Бога, да маці, да жанчыны. Яго захапляюць вар'яцкія ідэі пра ўласную веліч і магутнасць. А нам было важна падкрэсліць думку, што чалавек - гэта частка свету. Цаглінка ў вялізным сусветным будынку. Калі пачынаеш адну цагліну выцягваць, атрымліваецца, што цагліна - ужо не цагліна, і будынак - ужо не будынак.
Наш спектакль - пра шлях чалавека да пакаяння, да ўсведамлення любові як вышэйшай маральнай катэгорыі. У кожнага свой шлях. Свідрыгайлаў не ўмее жыць з уласным грэхам і сыходзіць у нябыт. Раскольнікаў пранясе крыж смяротнага грэху праз усё жыццё. У Соні іншы шлях да пакаяння - праз любоў да блізкіх людзей.
Мы спрабавалі гранічна наблізіцца да аўтара, уважліва чытаць тое, што напісана ў рамане. У спектаклі спалучаюцца псіхалагічны тэатр і сімвалічныя эпізоды. Пэўныя супадзенні, сімвалы, знакі, нашэптванні ў рамане акцэнтуюцца, а ў спектаклі робяцца візуальнымі. Акцёры шмат гадоў іграюць пераважна патэтыку, а тут неабходна нязвыклая для іх форма працы з прадметам. Калі прадмет - нібы працяг твайго быцця, існавання і мусіць дайграваць за цябе.
Галоўнае, нам хацелася давесці, што светам правіць любоў. Менавіта таму ў фінале ікона Казанскай Божай Маці, а не выява Хрыста.

«Мастацтва», № 6 (303), июнь 2008 г.
 
200stran.ru: показано число посетителей за сегодня, онлайн, из каждой страны и за всё время
 
© 2008-2012 belactors.info. При использовании материалов ссылка на сайт обязательна.